Новости проекта
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

ІІ Форум маладых літаратараў і аматараў мастацкай творчасці “Слова”

Дата: 14 сентября 2018 в 23:36
Автор: Одинец С. Н.
524 просмотра

У межах ХIII Міжнароднага фестывалю-свята “Славянскія літаратурныя дажынкі” ў абласным Доме прафсаюзаў прайшоў ІІ Форум маладых літаратараў і аматараў мастацкай творчасці “Слова”.

Яго ўдзельнікамі сталі 46 фіналістаў  5 абласных творчых конкурсаў, якія ініцыяваны і праведзены абласным аддзяленнем грамадскага аб’яднання  “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Сярод пераможцаў конкурсаў “Мая Перамога. Моя Победа”, “Да Году малой Радзімы”, “Да 80-годдзя паэта, празаіка, перакладчыка Анатоля Грачанікава”, “Да 100-годдзя паэта-франтавіка Леаніда Гаўрылава”, “Захаваем мір разам!” (дарэчы, у іх прымалі ўдзел больш за 1300 аматараў мастацкай творчасці Гомельшчыны)  былі не толькі школьнікі, навучэнцы з розных устаноў адукацыі, студэнты вышэйшых навучальных устаноў, але  і педагогі, работнікі культуры, сельскай гаспадаркі,  прадстаўнікі іншых сфер.

У зале пасяджэнняў Гомельскага аб’яднання прафсаюзаў фіналістам уручылі заслужаныя ўзнагароды за творчасць – спецыяльныя дыпломы і падарункі як абласной пісьменніцкай арганізацыі, так і абласных прафсаюзных арганізацый работнікаў адукацыі і навукі, культуры, інфармацыі, спорту і турызму.

Сярод пераможцаў ёсць і юныя прадстаўнікі нашага раёна. Дыпломам «Лаўрэата абласнога літаратурнага конкурсу «Табе пяю, мая Радзіма» ўзнагароджана Назарава Аміна, вучаніца 9 класа Акцябрскай раённай гімназіі. Дыпломам «За творчыя поспехі» ў гэтым жа конкурсе ўзнагароджана вучаніца 11 класа гімназіі  Вараб’ёва Аліна.

 У паэтычным  конкурсе  “Мая Перамога. Моя Победа!” у ліку 12 фіналістаў і вучаніца 6-га класа Краснаслабодскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Струк Марыя.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.