Культурным і адукаваным лічыцца той чалавек, які ведае гісторыю, звычаі і абрады, мову свайго народа, таму, ствараючы гісторыка-краязнаўчы музей, была пастаўлена задача зацікавіць навучэнцаў гісторыяй роднага краю, а значыць, выхоўваць беражлівыя адносіны да свайго мінулага, зацікавіць у набыцці гістарычных, краязнаўчых, этнаграфічных і моўных ведаў.
Гісторыка-краязнаўчы музей быў адкрыты ў памяшканні ўстановы адукацыі ў 1998 годзе па ініцыятыве групы настаўнікаў, якія займаліся вывучаннем гісторыі вёскі, школы і навучэнцаў, якія прымалі ўдзел у пошуках экспанатаў. У ім налічваецца 156 экспанаў.
Заснавальнікам музея была настаўнік гісторыі Бялько Тамара Мікалаеўна. У гісторыка-краязнаўчым музеі можна пакруціць кола пралкі, патрымаць у руках верацяно ці серп, даведацца аб выкарыстанні жорнаў і праніка, зазірнуць у самаробную мышалоўку.
Для музея ва ўстанове адукацыі адведзены асобныя пакоі на першым паверсе агульнай плошчай 59,4м<sup>2 </sup>.
У экспазіцыі гісторыка-краязнаўчага музея 3 раздзелы: «Гісторыя Рудабельшчыны: мінулае і сучаснасць. Гісторыя вёскі Гаць», «Ніхто не забыты, нішто не забыта», «Беларуская хата».
У раздзеле «Гісторыя Рудабельшчыны: мінулае і сучаснасць. Гісторыя вёскі Гаць» прадстаўлены даследчыя работы:”Гісторыя і сучаснасць Рудабельскага краю”, “Рудабелка-Акцябрскі. Перыяды развіцця”, стэнд “Гісторыя развіцця вёскі Гаць”, альбом “Гісторыя вёскі Гаць” .
«Беларуская хата» ўяўляе сабой раздзел, дзе размешчаны рэчы і прадметы, якімі карысталіся нашы продкі: прадметы мужчынскага і жаночага адзення, старадаўнія прасы , вырабы з дрэва, ручнікі, вышываныя карціны, дэталі ткацкага станка.
У раздзеле «Ніхто не забыты, нішто не забыта» прадстаўлены прадметы ваеннага прызначэння, аформлены стэнды: «Ніхто не забыты, нішто не забыта», «Юныя героі Акцябршчыны»,”Праз горыч страт да Перамогі”, “Тут не бруіцца больш жыццё”, даследчыя работы: “Гістарычныя старонкі Акцябршчыны”, “Гісторыя Халакоста”, “Летапіс 152-й гвардзейскай дывізіі, часці якой дзейнічалі ў раёне вёскі Гаць у ходзе аперацыі “Баграціён”.
Матэрыялы гісторыка-краяведчага музея выкарыстоўваюцца для правядзення ўрокаў гісторыі і урокаў Мужнасці, пазакласных мерапрыемстваў .
Фондавая работа
Кіраўніком музея вядзецца планамерная работа па папаўненні фонду як асноўнага, так і дапаможнага.
Напрамкі дзейнасці:
- развіццё форм і метадаў грамадзянска-патрыятычнага выхавання на аснове новых інфармацыйных тэхналогій;
- вывучэнне дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь, парадку афіцыйнага выкарыстання дзяржаўнага флага, герба і гімна краіны.
- правядзенне мерапрыемстваў патрыятычнай напраўленасці;
- увекавечвання памяці воінаў, загінуўшых пры абароне Айчыны;
- правядзенне конкурсаў па патрыятычнай тэматыцы;
Формы работы:
- арганізацыя сустрэч з ветэранамі Вяліеай Айчннай вайны;
- падрыхтоўка новых экспазіцый у музеі па вынікам пошукавай дзейнасці;
- пошукавая работа;
- дапамога ветэранам Вялікай Айчыннай ввайны.